Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз і ЗША заклікалі неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода У сёньняшняй заяве Аўстрыі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, асуджаюцца гвалтоўныя дзеяньні беларускіх уладаў супраць удзельнікаў апазыцыйнай акцыі пратэсту.

Сёньня з асуджэньнем гвалту з боку беларускага рэжыму ў часе мірнага шэсьця 25 сакавіка выступіў і міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Паводле Штайнмаера, удзельнікаў учорашняй акцыі пратэсту зьбівалі і затрымоўвалі за тое, што яны вырашылі сабрацца разам і абмеркаваць пераабраньне Лукашэнкі. Як лічыць нямецкі міністар замежных справаў, “адно з асноўных правоў чалавека - права на свабоду меркаваньняў і сходаў - павінна быць гарантаванае і ў Беларусі”.

З крытыкай учорашніх беларускіх падзеяў выступілі прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, лідэр партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і экс-прэміер Юлія Цімашэнка.
XS
SM
MD
LG