Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Казулін знаходзіцца ў Жодзінскім ізалятары


Радыё Свабода Кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна трымаюць у Жодзінскім ізалятары. Гэта пацьвердзіў жонцы Казуліна Ірыне дзяжурны ізалятару прыкладна ў 12.30. Раней факту ўтрыманьня Аляксандра Казуліна ў Жодзіне дзяжурны не пацьвярджаў, і тады Ірына Казуліна папярэдзіла, што, калі ён ня скажа праўду, хутка цэлая калёна аўтамабіляў прыедзе да ізалятару.

Між тым, кіраўнік прэсавай службы МУС Віталь Грынкевіч у гэты час працягваў заяўляць, што ў яго няма зьвестак пра тое, дзе знаходзіцца Аляксандар Казулін і колькі ўсяго грамадзянаў было затрымана падчас падзеяў 25 сакавіка.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі мяркуе, што было затрымана каля ста чалавек — ён спасылаецца на СМС-паведамленьне ад аднаго з затрыманых.

Паводле Ірыны Казулінай, яе мужа падазраюць у злосным хуліганстве, што караецца штрафам альбо максымальна 7 гадамі зьняволеньня. Ірына Казуліна назвала няпраўдай папярэднюю заяву міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава пра тое, нібыта Аляксандра Казулін заклікаў “штурмаваць ізалятар на Акрэсьціна” і “фізычна ліквідаваць кіраўніка дзяржавы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG