Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі пратэсту ў ЗША (фота)


Ірына Віданава, Вашынгтон У суботу 25 сакавіка ў Вашынгтоне, Нью-Ёрку і Сэнт-Поле (штат Мінэсота) адбыліся акцыі пратэсту супраць разгону мірных дэманстрацый у Менску.

Пікет каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне распачаўся ў 11 гадзін раніцы і працягваўся да 18:00. Больш за 40 чалавек, сярод іх беларусы, амэрыканцы, украінцы ды палякі, далучыліся да акцыі на працягу дня. Удзельнікі трымалі ў руках транспаранты з заклікамі спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, патрабаваньнем справядлівых і адкрытых выбараў, а таксама партрэты тых, хто быў арыштаваны ў Менску цягам апошняга тыдня. Пікет выклікаў жывы інтарэс і падтрымку з боку жыхароў Вашынгтону. Многія тут уважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі, якія шырока асьвятляюцца ў амэрыканскіх мэдыях. Акрамя словаў падтрымкі з вуснаў амэрыканцаў вельмі часта гучыць заклік: “Не здавацца!”

Нагадаем, што пікетаваньне беларускай амбасады ў Вашынгтоне адбывалася кожны дзень, пачынаючы зь 19 сакавіка. Супрацоўнікі амбасады ніводнага разу ня выйшлі да пікетоўцаў. Штовечар на працягу мінулага тыдня амбасадар Хвастоў і іншыя чыноўнікі пакідалі будынак пад гучныя воклічы: “Свабода” і “Ганьба”. 25 сакавіка амбасада была зачыненая, а яе супрацоўнікі не адгукаліся на тэлефонныя званкі з боку сябраў Кангрэсу і Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША, якія жадалі атрымаць камэнтары па факту разгону мірнай дэманстрацыі ў Менску.

***

Акцыя пратэсту таксама адбылася ў горадзе Сэнт-Пол, штат Мінэсота. Да акцыі, якая працягвалася дзьве гадзіны на прыступках кангрэсу штату, далучылася каля 40 чалавек. У Нью-Ёрку пікет адбыўся ля беларускай і расейскай місіяў ААН і прайшоў пад лёзунгамі “За справядлівыя выбары” і “За вольную Беларусь”.











Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG