Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз патрабуе вызваліць затрыманых 25 сакавіка ў Менску


Радыё Свабода Эўразьвяз выказаў глыбокую занепакоенасьць ў сувязі з арыштам дэманстрантаў і прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі ў Менску, і найперш кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай ў Вене заяве ад імя Аўстрыі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. У дакумэнце ўтрымліваецца патрабаваньне “неадкладна вызваліць затрыманых, а таксама заклік да ўсіх міжнародных партнэраў Эўразьвязу, асабліва да суседзяў Беларусі, заняць гэткую ж пазыцыю”.

Эўразьвяз шакаваны сілавымі дзеяньнямі беларускіх уладаў супраць удзельнікаў шэсьця апазыцыі ў Менску. Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер запатрабаваў неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых, у тым ліку Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG