Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Чэхіі: “Людзі радаваліся, што могуць сьвяткаваць 25-е разам”


Радыё Свабода У Дзень Волі, калі сілавыя структуры разганялі дэманстрантаў, у Чырвоным касьцёле адбывалася імпрэза з нагоды 20-годзьдзя Грамадзкага аб’яднаньня “Спадчына”. Прысутны там амбасадар Чэхіі ў Беларусі Уладзімер Румл камэнтаваў падзеі на Дні Волі ў Менску, якія адбыліся гадзіну таму, каля помніку Янку Купалу. На той момант ягоныя ацэнкі выглядалі на аптымістычныя і сьвяточныя. Ні ён, ні карэспандэнтка Радыё Свабода яшчэ ня ведалі, што адбываецца ў той самы момант каля тэатру Музкамэдыі.

(Амбасадар Чэхіі ў Беларусі: ) “Cёньня мы там назіралі, што адбываецца, як мы назіралі і падзеі апошніх дзён. Таму што нас вельмі цікавіць, што адбываецца на Беларусі, але асабліва нас цікавяць пазытыўныя, на нашую думку, дэмакратычныя працэсы. Мы спадзяемся, што гэтыя дэмакратычныя працэсы ёсьць добрымі для ўсёй Беларусі – і ня толькі сёньня, а на будучыню”.

(Карэспандэнтка: ) “На Вашу думку, атмасфэра Дня Волі была сьвяточная?”

(Амбасадар Чэхіі ў Беларусі: ) “На мой погляд, атмасфэра была міравая, людзі былі вельмі ўсьцешаныя магчымасьцю быць разам і разам падтрымаць дэмакратычныя ідэі, зьвязаныя з угодкамі БНР 25 сакавіка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG