Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прайшлі акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю


Радыё Свабода Сьвяточныя мерапрыемствы ў Варшаве пачаліся ад выступу на тэрыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту ў цэнтры польскай сталіцы ўроцлаўскага рок-гурту “Siddhartha”. Потым прысутныя накіраваліся да будунку Беларускай амбасады – гэтаа даволі далёка – прыблізна 6-7 кілямэтраў. Увесь гэты шлях музыкі гурту “Siddhartha” ехалі на адмысловай плятформе, усталяванай на грузавіку і працягвалі граць.

Сьвяточныя мерапрыемствы ў Варшаве пачаліся ад выступу на тэрыторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту ў цэнтры польскай сталіцы ўроцлаўскага рок-гурту “Siddhartha”. Потым прысутныя накіраваліся да будунку Беларускай амбасады – гэтаа даволі далёка – прыблізна 6-7 кілямэтраў. Увесь гэты шлях музыкі гурту “Siddhartha” ехалі на адмысловай плятформе, усталяванай на грузавіку і працягвалі граць.

Каля амбасады было каля 300 чалавек – дзесяткі бел-чырвона-белых сьцягоў, транспаранты з партрэтамі зьніклых палітыкаў.

Прысутныя спрабавалі ўручыць прадстаўнікам амбасады пэтыцыю, у якой выказваецца пратэст супраць фальсыфікацыяў і жорсткіх разгонаў акцыяў пратэсту, аднак ніхто з будынку не выйшаў.

Тады ўдзельнікі акцыі пачалі сканадаваць “Амбасадар, так быць ня можа!” Увесь час прысутныя на знак салідарнасьці ставяць подпісы на доўгай блакітнай стужцы, якая ў бліжэйшыя дні будзе адвезеная ў Беларусь.

Урачысты канцэрт і вечарына з нагоды Дня Волі адбылася сёньня таксама ў Беластоку. Акцыя салідарнасьці прайшла ў Познані.
XS
SM
MD
LG