Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі і Наваполацку падтрымалі дэманстрантаў Менску


Радыё Свабода На знак салідарнасьці з дэманстрантамі ў Менску, на Дзень Волі ў Гомлі выйшлі каля 30 чалавек. На пляцы Паўстаньня, куды яны прыйшлі, міліцыянты затрымалі 3 ўдзельніка акцыі. Прозьвішча аднаго зь іх – Міхайлаў. Імёны астатніх невядомыя.

Таксама сёньня сябры ініцыятыўнай групы Казуліна ў Наваполацку зладзілі на цэнтральным наваполацкім пляцы акцыю пратэсту супраць нялюдзкага абыходжаньня ўладаў зь мірнымі дэманстрантамі ў Менску. А палове дзявятай вечара яны запалілі сьвечкі і моўчкі стаялі так цягам 40 хвілінаў. Удзельнічалі ў акцыі 12 чалавек, прычым усе яны былі перакананыя, што апынуцца ў пастарунку, пагатоў да апошняга часу на цэнтральным пляцы стала знаходзіўся міліцэйскі пост. Аднак сёньня пост быў зьняты і гэта, на думку ўдзельнікаў акцыі, уратавала іх ад затрыманьняў.
XS
SM
MD
LG