Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца Казулін


Радыё Свабода Жонка Аляксандра Казуліна Ірына да позьняга вечара не атрымала ніякай інфармацыі пра лёс яе затрыманага мужа, яна абзваніла ўсе ўправы міліцыі, але нічога даведацца ня здолела. Ёй ніхто не патэлефанаваў – ні міліцыя, ні сам А. Казулін.

Тым часам прэсавая служба А. Казуліна выступіла з пратэстам супраць нэгатыўных ацэнак А. Мілінкевіч на адрас іх лідэра. Нагадаем, што А. Мілінкевіч назваў учынак Казуліна правакацыяй, выгаднай уладам. Гаворыць прэсавая сакратарка А. Казуліна Ніна Шыдлоўская:.

(Шыдлоўская: ) " Калі чалавек гаворыць, што ён не даруе Казуліну сутыкненьня людзей з уладамі, то, даруйце, Казулін гэтага не рабіў. І ацэньваць трэба дзеяньні ўладаў, а не апазыцыі, бо Казулін ішоў разам з людзьмі мірным пратэстам. Знойдуцца сотні сьведкаў, якія пацьвердзяць, што Казулін яшчэ рэгуляваў рух людзей і выкананьне правілаў дарожнага руху. Ён сам пайшоў на перамовы са спэцназам, які перагарадзіў дарогу, каб не чапалі людзей, якія ішлі ў мірным пратэсьце. Так што пра якую правакацыю ідзе размова".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG