Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет ля беларускай і расейскай дыпмісыяў у Нью-Ёрку


Радыё Свабода, Нью-Ёрк 25 сакавіка у Нью Йорку каля будынку расейскага і беларускага прадстаўніцтваў у ААН адбыўся пікет пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і разгону мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі.

Пікетоўшчыкі таксама пратэставалі супраць падтрымкі рэжыму Лукашэнкі з боку Расеі.

У пікеце ўзялі удзел паўтара дзясятка чалавек ва узросьце ад 19 да 90 гадоў – у тым ліку і такія вядомыя ў дыяспары асобы. Як Антон Шукелойць, Сяржук Сокалаў Воюш, Зьміцер Пракапенка. Да беларусаў далучыліся і выхадцы са Смаленшчыны. Людзі якія стаялі у пікеце, вырашылі праводзіць такія акцыі перыядычна.
XS
SM
MD
LG