Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек, якога зьбівалі 4 амонаўцы, бараніў сваю жонку


Радыё Свабода Як выглядала месца разгону дэманстрацыі гадзінай пазьней? Перадае наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) "Гэтае месца – вельмі бязьлюднае, непадалёк ад тэатру Музкамэдыі і ня даяжджаючы да Маскоўскага райвыканкаму паміж двума мастамі. Паміж імі два вялізныя схілы. Тут і зараз фактычна няма людзей, адзінкі зьяўляюцца. У асноўным езьдзяць машыны. Таму відавочна, што і тады не было шмат сьведкаў – толькі ўдзельнікі тых падзеяў.

Зараз можна заўважыць толькі шмат сьлядоў на схілах, якія застаюцца засьнежаныя. Выпадковыя мінакі нічога пра гэта ня ведаюць. Гэта вельмі бязьлюднае месца, і зараз тут нічога не адбываецца".

(Вядоўца: ) "Ці вядомая на гэты момант нейкая інфармацыя пра колькасьць параненых людзей?"

(Карэспандэнт: ) "Паводле сьведчаньняў людзей, якія бачылі гэтыя падзеі, вядома што адзін чалавек вельмі моцна быў зьбіты, фактычна кантужаны – на яго напалі 4 амонаўцы, ён ледзьве застаўся жывы. Некаторыя меркавалі, што гэты чалавек загінуў. Ён бараніў сваю жонку, калі на тую напалі супрацоўнікі спэцназу, і тады на яго кінуліся чатыры амапаўцы, пачалі жорстка зьбіваць нагамі да страты прытомнасьці. Каля дзясятка машын хуткай дапамогі эвакуявалі людзей з гэтага месца. таму як мінімум 10 чалавек шпіталізаваныя, а колькасьць людзей, якія атрымалі проста нейкія траўмы, значна большая".
XS
SM
MD
LG