Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мечыслаў Грыб пра заклік Казуліна: “Мне невядома, чым ён кіраваўся”


Радыё Свабода, Прага Выказаць сваё стаўленьне да выказанай ў часе мітынгу прапановы Аляксандра Казуліна ісьці ў бок спэцпрыймальніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна мы папрасілі кіраўніка ягонага перадвыбарчага штабу Мечыслава Грыба.

(Грыб: ) “Ну я ня ведаю, я там зь ім ня быў, і наагул на плошчы я ня быў. Як ён заклікаў людзей на Акрэсьціна, як гэта нарадзілася ў яго, адкуль гэта ўзялося? Ну, мне зараз невядома, чым ён кіраваўся, заклікаючы людзей ісьці туды. Гэта ж, па-першае, складана, таму што парк Янкі Купалы і Акрэсьціна – гэта вельмі далёка, гэта некалькі кілямэтраў. І правесьці ў Менску сярод белага дня людзей туды проста немагчыма. Напрыклад, для мяне гэта было б відавочна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG