Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: “Я лічу паход на Акрэсьціна правакацыяй, выгоднай уладзе”


Сяргей Навумчык, Прага Сёньняшнія падзеі ў Менску камэнтуе Аляксандар Мілінкевіч.

(Навумчык: ) "Спадар Алесь, як Вы пракамэнтуеце сёньняшнія падзеі ў Менску – і мітынг ў сквэры Янкі Купалы, і шэсьце ў бок спэцпрыймальніка-разьмеркавальніка?

(Мілінкевіч: ) “Мітынг быў выдатны, цудоўны настрой, сонечны дзень, велізарная колькасьць людзей, хаця нас падзялілі і перашкаджалі прайсьці да месца. І сапраўды, гэта была выдатная падзея, вельмі добры акцэнт у кампаніі. Ну, а тое, што потым было... Гэта вельмі сумна, што гэтулькі людзей зьбіта... Я лічу паход на Акрэсьціна правакацыяй, выгоднай уладзе”.

(Навумчык: ) "Вы заявілі на мітынгу пра стварэньне вызвольнага руху. Вашыя далейшыя дзеяньні?"

(Мілінкевіч: ) “Сама ідэя руху нават не належыць мне, проста ў маіх шматлікіх паездках па рэгіёнах людзі, якія жадалі мяне падтрымаць, яны падыходзілі і казалі – "Давайце працаваць!". Ну і паколькі я сам з кааліцыі, я лічу, што кааліцыя павінна быць ядром гэтага руху, і партыйныя. і грамадзкія арганізацыі. Але нас ўсё ж такі нашмат менш, чым проста людзей, якія хочуць зьменаў і хочуць дэмакратыі. Таму нам вельмі важна далучыць вось гэтых новых, якія зьявіліся ў кампаніі. Гэта тыя людзі, якія аддалі нам свае галасы пад час выбараў, а іх шмат, іх больш за мільён”.
XS
SM
MD
LG