Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ул.Навумаў: улады да выбуху дачыненьня ня маюць


Радыё Свабода Пасьля разгону шэсьця каля Тэатру музычнай камэдыі міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў даў прэсавую канфэрэнцыю.

(Карэспандэнт: ) "Уладзімер Навумаў пачаў зь сёньняшніх падзеяў і дайшоў да таго месца, калі пачаўся несанкцыянаваны мітынг у сквэры Янкі Купалы. Ён сказаў, што міліцыя нікому не перашкаджала, оабіла ўсё магчымае, каб усё прайшло мірна. Але там, паводле ягоных словаў, Казулін заклікаў да зьвяржэньня ўлады і ў тым ліку да ліквідацыі кіраўніка дзяржавы, а таксама нібыта да штурму ізалятара на Акрэсьціна, ахоўваемага аб''екта. І пасьля гэтага, паводле Навумава, некалькі тысячаў чалавек на гэта адклікнуліся і пайшлі за ім. І тады міліцыя ў пачатку праспэету Дзяржынскага спыніць гэты рух калёны, але ў гэты момант адбыўся нейкі выбух. Ён сказаў, што ўлады ня маюць да гэтага ніякага дачыненьня, што гэта не былі спэцыяльныя сродкі, выкарыстаныя міліцыяй. Пачалося сутыкненьне, у выніку якога пацярпеў 1 грамадзянін, ён зараз знаходзіцца ў 4-й клініцы, і былі пацярпелыя 8 міліцыянтаў, і пасьля гэтага міліцыя мусіла спыніць сілай гэтае шэсьце і затрымала найбольш актыўных яго ўдзельнікаў. Ён не назваў, колькі чалавек было затрымана, і сказаў, што пазьней супраць іх будзе ўзбуджаная крымінальная справа.

Пасьля гэтай заявы з шэрагаў прысутных журналістаў адразу пайшлі пытаньні і водгаласы, што ўсё гэта адбылося ня так – некаторыя зь іх, у тым ліку фотакарэспандэнты, прысутнічалі на месцы падзеяў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG