Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Шарамета накіроўваюць у інфэкцыйны шпіталь


Радыё Свабода, Менск Толькі што стала вядома аб накіраваньні Паўла Шарамета ў інфэкцыйны шпіталь у Менску. Зазначым: перад гэтым яму зрабілі абсьледаваньне ў 2-ім шпіталі Менску. Як паведаміла Радыё Свабода дзяжурная памянёнай установы, Паўлу Шарамету была аказана першая дапамога, а таксама праведзена абсьледаваньне. “Галоўны доктар прыняў рашэньне аб накіраваньні пацыента ў інфэкцыйны шпіталь гораду Менску”, — удакладніла суразмоўца.

Раней Радыё Свабода паведаміла, што Павал Шарамет затрыманы сёньня ў Менску ля аптэкі на вуліцы Леніна. “У яго было запаленьне лёгкіх, і хвароба пакуль ня вылечана”, — паведаміла нашаму радыё калега Паўла Шарамета, журналістка Сьвятлана Калінкіна. Зь ейнай прысутнасьцю калегу затрымалі людзі ў цывільным. Пазьней стала вядома, што затрыманага дапытвалі ў Цэнтральным РАУС Менску. “У яго забралі ўсе дакумэнты й кішэнныя рэчы”, — удакладніла Сьвятлана Калінкіна.
XS
SM
MD
LG