Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казуліну не далі пакласьці кветкі на Кастрычніцкай плошчы


Радыё Свабода Каля паловы на першую да Кастрычніцкай плошчы з боку Палацу прафсаюзаў падышоў Аляксандар Казулін у суправаджэньні калегі па партыі Паўла Знаўца, які нёс кош зь бел-чырвона-белымі гвазьдзікамі. Яны падышлі да спэцназаўцаў, якія загарадзілі праход на плошчу. Наш карэспандэнт Вячаслаў Ракіцкі запісаў на стужку размову Казуліна з прадстаўніком спэцназу..

(Казулін: ) “Мы хочам мірна пакласьці кветкі. Мы не прыйшлі мітынгаваць. У нас там помнік — Цэнтар Эўропы. Мы хочам у дзень БНР паказаць, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы. У чым праблема?”

(Спэцназавец перадае па рацыі: ) “Тут сабраліся людзі… Трэба зачысьціць!”

(Казулін, зьвяртаючыся да народу: ) “Людзей трэба зачысьціць… Чулі? Каго зачысьціць? Мірных людзей? Чулі, што яны гавораць? Мы ж ідзем мірна ўскладаць кветкі”.

(Натоўп: ) “Ганьба! Ганьба ўладзе! Шакалы! Ганьба!”

Аляксандар Казулін зрабіў спробу таксама выйсьці на праспэкт. Але і гэтага яму не далі зрабіць. Тады ён павярнуў у бок вуліцы Янкі Купалы. Празь некалькі хвілінаў прайсьці на плошчу ў гэтым жа месцы зрабілі спробу і Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей — але марна. Тады Мілінкевіч заклікаў людзей ісьці на мітынг у сквэр Янкі Купалы. І людзі пайшлі за ім.
XS
SM
MD
LG