Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы польскі амбасадар Марыюш Машкевіч па-ранейшаму застаецца за кратамі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня супрацоўнікі польскай консульскай службы двойчы наведалі менскі ізалятар на вуліцы Акрэсьціна, дзе знаходзіцца былы амбасадар Польшчы ў Беларусі спадар Машкевіч. Суайчыньнікам былы амбасадар паведаміў, што яго неаднаразова выклікалі на допыт — прычым, кожны раз размова запісвалася на відэакамэру.

Сярод арыштаваных ноччу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску — былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч. Судзіць яго будуць, верагодна, у панядзелак, 27 сакавіка.

Спадар Машкевіч дагэтуль застаецца ў ізалятары, дзе знаходзіцца яшчэ адзін грамадзянін Польшчы — журналістка-стажорка зь Любліна Вераніка Самаліньска, якую таксама затрымалі на Кастрычніцкай плошчы. Паводле супрацоўніцы амбасады Польшчы ў Беларусі Монікі Садкоўскай, грамадзянам Польшчы дагэтуль афіцыйна абвінавачаньняў не прад’яўлялі:

(Садкоўска: ) “Ім пакуль не сказалі, у чым іх вінавацяць. Дагэтуль выклікаюць толькі на допыты. І запісваюць на камэру. І спадар Машкевіч казаў, што ад усяго гэтага ён вельмі прыгнечаны”.

Я пацікавіўся ў спадарыні Садкоўскай, як пачувае сябе маладая журналістка зь Любліна:

(Садкоўска: ) “Наколькі я зразумела, тое, што адбылося, зрабіла на яе страшэннае ўражаньне. Таму яна хоча толькі аднаго — выйсьці на свабоду, і як мага хутчэй вярнуцца дадому”.

Спадарыня Садкоўская цьвердзіць, што супрацоўнікі амбасады робяць усё, каб дапамагчы арыштаваным:

(Садкоўска: ) “Нашыя консулы цяпер купляюць цёплыя рэчы: коўдры, швэдры. Яны хочуць адвезьці гэта на Акрэсьціна, бо там вельмі халодна, калі ня маеш цёплай вопраткі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG