Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка затрыманых з намётавага лягеру знаходзіцца ў жодзінскім ізалятары


Радыё Свабода У жодзінскім ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзіцца частка затрыманых у намётавым лягеры ноччу 24 сакавіка. Гэта пацьвердзілі ў ізалятары, але назваць колькасьць затрыманых адмовіліся.

Паводле праваабаронцаў, там зьмешчана 100-150 чалавек. “Судзіць іх зьбіраюцца ў Менску ў панядзелак, 27 сакавіка, але адбываць пакараньні яны будуць у Жодзіне”, — паведамілі ў ізалятары. Паводле міліцыянтаў, у ізалятары часовага ўтрыманьня Жодзіна знаходзяцца і затрыманыя 24 сакавіка жанчыны.
XS
SM
MD
LG