Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынг у Менску скончыўся


Радыё Свабода Мітынг у сквэры імя Янкі Купалы ў Менску скончыўся а 15-й гадзіне. Пры канцы мітынгу прынялі зварот у Камітэт па правах чалавека ААН і да ўсіх дзяржаваў сьвету, каб яны зьвярнулі ўвагу на падзеі ў Беларусі і паспрыялі вызваленьню затрыманых удзельнікаў апазыцыйных акцыяў.

Затым у прынятай рэзалюцыі ўдзельнікі мітынгу асудзілі мінулую выбарчую кампанію й запатрабавалі правядзеньне новых сумленных выбараў без удзелу Аляксандра Лукашэнкі, а таксама запатрабавалі вызваліць усіх палітвязьняў. Аляксандар Мілінкевіч заклікаў усіх прысутных далучацца да Народнага руху за свабоду, пра стварэньне якога было абвешчана на мітынгу. Вінцук Вячорка заклікаў памятаць пра наступную буйную акцыю апазыцыі — Чарнобыльскі шлях.
XS
SM
MD
LG