Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму людзі прыйшлі да Кастрычніцкай плошчы?


Алесь Дашчынскі, Менск Чаму людзі, нягледзячы на забарону ўладаў, прыйшлі 25-га сакавіка да Кастрычніцкай плошчы ў Менску? Як яны ставяцца да падзеяў мінулых дзён на плошчы?

(Спадарыня: ) “88-я гадавіна ўтварэньня нашай БНР. Прыйшлі яе адзначыць…Чаму нас дураць кожны раз па тэлевізары, “лапшу вешаюць”? Надакучыла. І што ж нам рабіць, каб дабівацца сумленных і справядлівых выбараў? Людзі выйшлі на вуліцу, каб сказаць, што мы ня згодны з гэтым. Мірную дэманстрацыю нельга так душыць”.

(Спадар: ) “Увесь тыдзень я быў дома, у іншым горадзе. І так дрэнна было на душы, што я ня там, ня ў Менску. І я прыйшоў сюды. Каб перамагчы свой страх. Бо больш так я жыць не магу”.

(Спадарыня: ) “Я прыйшла таму, што я супраць Лукашэнкі. За свабоду ў Беларусі. І ніякі страх мяне не бярэ. Хай, колькі хочуць, страшаць. Жыве Беларусь!”

(Спадарыня: ) “Я не пагаджаюся з тымі 83-ма працэнтамі, якія аб’явілі. Я ведаю ўсіх сваіх знаёмых — і ведаю, што гэта няпраўда, гэта падтасаваныя факты. Сёньня выйшла, таму што дзень Волі. Я хачу жыць у вольнай краіне. Я пабыла 4 дні там на плошчы, як на нейкім астраўку свабоды. А тое, што яны паказваюць па тэлебачаньні, — усё няпраўда. Таму я рада, што я прыйшла сюды. І мае дзеці прыйшлі сюды, і будуць змагацца да канца”.

(Спадар: ) “Сёньня першая нагода, каб падтрымаць тых палітвязьняў, якія былі арыштаваны ў пазамінулую ноч. Нават калі думаць, што Лукашэнка перамог, ён не перамог з такой вялікай розьніцай. І сваё права на сумленныя лічбы мы павінны адстойваць — папросту як сумленныя людзі”.

(Дзяўчына: ) “Я супраць гэтага рэжыму. Я салідарная з тымі людзьмі, якія цяпер сядзяць у турмах. Я прыйшла сюды, таму што я супраць таго, што адбываецца”.

(Спадарыня: ) “Я прыйшла, таму што я супраць Лукашэнкі. За свабоду ў Беларусі. І ніякі страх мяне не бярэ. Хай, колькі хочуць, страшаць. Жыве Беларусь!”

(Карэспандэнт: ) “Чаму вы прыйшлі сёньня да плошчы?

(Спадарыня: ) “Каб памяняць прэзыдэнта. Не адпавядае мне прэзыдэнт. Дрэнна жыву. Усё жыцьцё адпрацавала — і, прабачце, ні хр…не зарабіла”.

(Бабуля: ) “ Ой, я была ўсе пяць дзён. Я плачу, я перажываю, што мой народ так зьневажаюць і ня лічаць за людзей. Таму я й прыйшла”.

(Спадар: ) “Мы ўжо жывём 10 гадоў у Паўночнай Карэі. Надакучыла!”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG