Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі арыштаваных прагналі здымачную групу БТ ад ізалятару на Акрэсьціна


Радыё Свабода, Менск Сёньня на Радыё Свабода зьвярнуўся малады жыхар з Маладэчна Юрась Алейнік. Разам з бацькамі ён наведваў сьледчы ізалятар — шукаў роднага брата Міхаіла. Назіральны юнак зрабіў шэраг здымкаў. І вось як камэнтуе гэты фотарэпартаж сам аўтар.

(Алейнік: ) “Мы знайшлі брата. Адбыўся суд — яму далі 10 сутак. Сёньня я быў на Акрэсьціна а 7-й гадзіне раніцы. Бліжэй да 10-й гадзіны прыехаў Аляксандар Мілінкевіч. Як вядома, у ізалятары ўтрымліваецца сын ягонае жонкі Іны Кулей, і яны тут былі разам. Літаральна празь некалькі хвілін заўважылі, што зьявіліся журналісты Беларускага тэлебачаньня. Паспрабавалі разгарнуць камэру. Але людзі ў адзін голас закрычалі: “Ганьба! Ганьба!”. І бэтэшнікі пачалі перасоўвацца з боку ў бок. Але іх усё ж дасталі й пачалі выштурхоўваць. Урэшце яны мусілі сысьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG