Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іосіф Сярэдзіч: “Паўла Шарамета затрымалі пасьля наведаньня ім рэдакцыі “Народнай волі”


Радыё Свабода, Менск Сёньня ў Менску затрыманы кіраўнік аддзелу спэцпраектаў Першага каналу (ОРТ) Павал Шарамет.

Беларуская журналістка Сьвятлана Калінкіна паведаміла Радыё Свабода, што ля Кастрычніцкай плошчы да Шарамета наблізіліся людзі ў цывільным. “Яны назваліся супрацоўнікамі Крымінальнага вышуку. Пасьля гэтага яго пасадзілі ў аўтамабіль белага колеру з нумарамі 12-72”, — адзначыла Сьвятлана Калінкіна.

Галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч пацьвердзіў, што Павал Шарамет быў затрыманы пасьля сустрэчы ў рэдакцыі незалежнага выданьня. “Надыходзіў час пачатку акцыі, і я прапанаваў Шарамету не спазьняцца. Я выехаў на аўтамашыне. А Павал і Сьвятлана выйшлі ўсьлед”, — патлумачыў Іосіф Сярэдзіч.
XS
SM
MD
LG