Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэлер: беларускія кіраўнікі выключаныя з шэрагу партнэраў, якім варта падаваць руку


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністар замежных справаў Польчшы Стэфан Мэллер заявіў, што далучэньне Лукашэнкі да сьпісу асобаў, якія ня могуць уехаць на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага зьвязу азначае “выключэньне значнай часткі кіраўнікоў Беларусі зь міжнароднай супольнасьці, з шэрагу партнэраў, якія вартыя таго, каб ім падаваць руку”.

“Я ўпэўнены, што на лыжы ў Закапанэ ці Альпы Лукашэнка ня зможа цяпер паехаць”, - заявіў Мэллер.

На пытаньне, ці будзе Польшча афіцыйна пратэставаць супраць затрыманьня былога амбасадара Марыюша Машкевіча на дэманстрацыі і дэпутаткі Сэйму Ялянты Шчыпінськай на менскім лётнішчы, Стэфан Мэлер заявіў, што “найлепшым пратэстам быў значны ўплыў Польшчы на прыняцьцё і канчатковы тэкст апошняй рэзалюцыі Эўразьвязу ў справе Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG