Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі ў эўрапейскіх сталіцах


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня акцыі з нагоды Дня Волі і ў падтрымку ўдзельнікаў дэманстрацыяў у Менску адбыліся і яшчэ цяпер адбываюцца (да 21 паводле менскага часу) у шэрагу эўрапейскіх сталіцаў – Парыжы, Брусэлі, Стакгольме, Варшаве.

Першая акцыя пачалася ў Брусэлі прыкладна аб 11 гадзіне. Каля 20 чалавек прыйшлі на плошчу імя Робэрта Шумана ў цэнтры бэльгійскай сталіцы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і сталі насупраць будынкаў, дзе месьціцца кіраўніцтва галоўных структураў Эўразьвязу.

Гаворыць Ігар Лазарчук.

(Лазарчук: ) “У Бэльгіі шмат пішуць пра Беларусь і ролю Расеі, якая падтрымлівае рэжым Беларусі. Ёсьць меркаваньні, што Расея не павінна ў сувязі з гэтым уваходзіць у склад G8. Мы інфармуем бэльгійцаў у часе пікету менавіта пра гэтую ролю Масквы, дзякуючы якой рэжым трымаецца”.

Між тым у цэнтры Стакгольму прадстаўнікі Зьвязу Беларусаў Швэцыі таксама правялі акцыю ў гонар Дня Волі. У часе мітынгу быў зачытаны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, прысутныя пазнаёміліся таксама з гісторыяй паўстаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Гаворыць сустаршыня Зьвязу Беларусаў Швэцыі Алесь Ліцьвінчык.

(Ліцьвінчык: ) “Мы выйшлі падтрымаць акцыю, што адбываецца ў Менску. Патрымаць тых патрыётаў, якія ў турмах, падтрымаць іхных сваякоў. Мы хочам паказаць, што нават калі мы далёка, мы спрабуем рабіць усё магчымае, каб перамагчы дыктатарскі рэжым”

Падобная акцыя прайшла таксама ў Парыжы.

Сьвяточныя акцыі салідарнасьці зь беларусамі адбываюцца таксама ў Варшаве – там некалькі канцэртаў, адбудзецца мітынг каля амбасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG