Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На віцебскім вакзале затрымалі Валерыя Шчукіна


Радыё Свабода, Віцебск Позна ўвечары спадар Шчукін зьбіраўся выехаць у Менск, аднак яго затрымалі супрацоўнікі мясцовага лінейнага аддзелу.

З афіцыйнай прычынай затрыманьня – хуліганства й нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы — катэгарычна нязгодныя сябры спадара Шчукіна муж і жонка Чкалавы, якія праводзілі яго на цягнік.

Вядомы журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін зноў мусіў вярнуцца ў віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня, зь якога выйшаў толькі 23-га сакавіка, адбыўшы там 7 сутак таксама за “дробнае хуліганства” паводле заявы старшыні выбарчай камісіі, дзе ён быў акрэдытаваны назіральнікам.
XS
SM
MD
LG