Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М. Олбрайт: "Я з захапленьнем назірала, як многія з вас пераадолелі страх"


Радыё Свабода Заява Мэдлін Олбрайт, былой Дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Амэрыкі і Старшыні Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута

Грамадзянам Беларусі:

"Я з захапленьнем назірала за тым, як многія з вас пераадолелі холад, сьнег і страх магчымага перасьледу і арыштаў у вашым мірным закліку да дэмакратыі. Вы нагадалі мне пра моц і ўнівэрсальнасьць простай ідэі: людзі павінны мець права свабодна абіраць сваю ўладу.

Я абурана сілавымі акцыямі ўладаў Беларусі ў пятніцу, брутальным разгонам і арыштам удзельнікаў мірных дэманстрацый. Затрыманыя павінны быць вызваленыя неадкладна, гэтаксама як іншыя палітычныя і грамадзкія актывісты, затрыманыя цягам апошняга месяцу.

Я выказваю вам сваю салідарнасьць. Я перакананая ў тым, што агульны для нас прынцып палітычнага працэсу, заснаванага на роўнасьці і павазе да правоў чалавека, адлюстроўвае спадзяваньні людзей ва ўсім сьвеце.

Адважныя і адданыя беларусы зоймуць належнае ім месца ў дэмакратычнай супольнасьці. Ваш прыклад – гэта сапраўднае натхненьне для іншых".

25-га сакавіка, 2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG