Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Флэш-моб – “Советская Белоруссия” ў сьметніцу


Радыё Свабода Сёньня ўвечары каля Камароўскага рынку некалькі дзясяткаў маладых людзей правялі флэш-моб. Да Камароўкі пачала падыходзіць моладзь, што трымала ў руках газэту “Советская Белоруссия”, адным з заснавальнікаў якой зьяўляецца Адміністрацыя прэзыдэнта.

У гэты час каля Камароўкі даволі шматлюдна – напрыканцы тыдню, пасьля сканчэньня працоўнага дня менчукі звычайна закупаюць прадукты. Роўна а шостай маладыя людзі сабраліся каля знакамітай скульптуры “Цёткі зь семкамі”. Распавядае ўдзельніца флэш-мобу Ядзя:

(Дзяўчына: ) “Сабраліся людзі з “Советской Белоруссией”, дасталі яе і зрабілі выгляд, што чытаюць. Практычна ўсе трымалі яе да гары нагамі, таму зразумела было, што гэта нікому не цікава. Зрабілі выгляд, што прачыталі газэту, потым яе парвалі, патапталі, сабралі і выкінулі ў сьметніцу. І разышліся”.

(Карэспандэнтка: ) “А як мінакі, работнікі камунальных службаў рэагавалі на вас?”

(Дзяўчына: ) “Ой, страшна! Выйшла нейкая цёця з мабільнікам: “Хутка сюды ўсе сілы, каб імгненна ўсё прыбраць!” Карацей, вельмі хутка ўсё сабралі, кантэйнэры падкацілі”.

А вось ўражаньні ад гэтага флэш-мобу звычайнага мінака, які прыйшоў на Камароўку разам з жонкай купіць прадукты.

(Мінак: ) “Было цікава, дарэчы, назіраць, як людзі, што наведвалі Камароўку і цягнулі гэтыя цяжкія валізкі, са зьдзіўленьнем пазіралі. Мала таго, што шмат моладзі, дык яны яшчэ і чытаюць “СаўБелію”. А “СаўБелію” ні з чым не пераблытаеш. Гэта было стыхійнае мерапрыемства, але гэта было сапраўды як ачышчэньне. Вельмі ўразіўся! ”

Акцыя абышлася без затрыманьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG