Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры разгоне палаткавага гарадка было затрымана ня менш за 328 чалавек


Паводле БелаПАН Згодна са зьвесткамі беларускіх праваабаронцаў на 22-ю гадзіну, падчас ліквідацыі намётавага гарадка на Кастрычніцкім пляцы было затрымана ня менш за 328 чалавек.

У інтэрвію кампаніі БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч сказаў, што сьпіс затрыманых дасюль яшчэ няпоўны. “Дагэтуль невядомае месцазнаходжаньне журналісткі Тацяны Сьнітко. Сваякі некаторых грамадзянаў паведамілі, што тыя былі ў палаткавым гарадку, але дадому не вярнуліся і месца іх знаходжаньня невядомае”, – паведаміў праваабаронца.

Частка затрыманых на шасьці аўтобусах перавезена ў Жодзіна. Таксама, паводле зьвестак праваабаронцаў, у ізалятары часовага ўтрыманьня Менскага раёну ў Навінках знаходзяцца 59 жанчын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG