Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мечыслаў Грыб: “Гэта антыподы — беларуская ўлада і свабода”


Алесь Дашчынскі, Менск Як вядомыя ў Беларусі палітыкі ставяцца да падзеяў на Кастрычніцкай плошчы?

Паводле былога старшыні Вярхоўнага Савету Мечыслава Грыба, улады спалохаліся, што 25 сакавіка да намётавага гарадка на плошчы ў цэнтры Менску прыйдзе шмат іншых людзей, і ўсе яны аб’яднаюццца.

(Грыб: ) “Дапусьціць гэтага ўлады ўжо не маглі, і яны прынялі меры дзеля ліквідацыі гэтага лягеру, што яны і зрабілі. Іначай яно не магло і адбыцца. Яшчэ можна дзівіцца, што ўлады цярпелі людзей на плошчы, яны маглі гэта зрабіць значна раней. Я ўпэўнены, што ніякіх пераменаў у бок пашырэньня правоў чалавека, свабоды слова і гэтак далей, ня будзе. Гэтай уладзе гэтыя свабоды і гэтыя перамены не патрэбны, і ўлада іх не дапусьціць. Гэта антыподы — беларуская ўлада і свабода, дэмакратыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG