Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскіх актывістаў саджаюць зноў пасьля вызваленьня


Радыё Свабода, Берасьце Юрась Губарэвіч, які ўзначальваў абласны штаб Мілінкевіча на Берасьцейшчыне, яшчэ ўчора павінен быў выйсьці на волю пасьля 5 сутак арышту. Але з Маскоўскага РАУС Берасьця яго перавезьлі ў Ленінскі і сёньня асудзілі яшчэ на 7 сутак.

Спадара Губарэвіча абвінавацілі ў хуліганстве і адразу даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага раённага аддзелу ўнутраных спраў Берасьця. Сустрэцца з актывістам выбарчай кампаніі ня здолела нават жонка, якая адмыслова прыехала з Белаазёрску разам з двухгадовым дзіцём.

Акрамя Юрася Губарэвіча таксама на 7 сутак арыштавалі іншага актывіста штабу Мілінкевіча -- Яўгена Пракурата. Раней ён адсядзеў у ізалятары 5 сутак і пасьля сканчэньня тэрміну арышту зноў быў абвінавачаны ў хуліганстве.
XS
SM
MD
LG