Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Беларускай інтэлігенцыі: адбыўся захоп улады


Радыё Свабода "Цынічная імітацыя прэзыдэнцкіх выбараў, шматлікія арышты грамадзянаў, неабыякавых да лёсу сваёй краіны, брутальная зачыстка акцыі законнага пратэсту на Кастрычніцкай плошчы сьведчаць аб тым, што ў Беларусі адбыўся неканстытуцыйны захоп улады", -- сказана ў заяве Рады Беларускай інтэлігенцыі

"У сувязі з гэтым Рада беларускай інтэлігенцыі падтрымлівае прапанову старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка ўсім дэмакратычным сілам адкласьці палітычныя разыходжаньні і кансалідавацца ў змаганьні за вяртаньне канстытуцыйнай улады.

Будзем разам у адстойваньні нашых правоў! Мы лічым, што ў гэты лёсавызначальны час прыезд на Бацькаўшчыну Зянона Пазьняка і іншых патрыётаў Беларусі можа надаць нашаму змаганьню новы зьмест".
XS
SM
MD
LG