Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"...Такія паводзіны з боку краіны-старшыні "вялікай васьмёркі" непрымальныя.."


Аляксей Дзікавіцкі, Менск У Антвэрпэне (Бэльгія) каля будынку расейскага консульства прайшла акцыя пратэсту супраць падтрымкі расейскмі ўладамі беларускага рэжыму.

Пікет каля расейскага прадстаўніцтва ў Антвэрпэне наледзілі сябры Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня. Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты з надпісамі “Ганьба прэзыдэнту Пуціну за падтрымку узурпатара Лукашэнкі” і “Толькі тады зажывеш народ шчасьліва, калі маскаля над табой ня будзе” (словы Кастуся Каліноўскага)

Прысутныя хацелі перадаць у консульства пэтыцыю, кавалак якой зачытаў старшыня Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў.

(Піменаў: ) “Як вядома, Пуцін павіншаваў узурпатара Лукашэнку з антыканстытуцыйным захопам улады, што выклікае абурэньне людзей добрай волі. Мы рашуча пратэстуем і зьвяртаем увагу міжнароднай супольнасьці, што такія паводзіны з боку краіны-старшыні вялікай васьмёркі, недапушчальныя”.

Супрацоўнікі расейскага прадстаўніцтва наадрэз адмовіліся прыняць пэтыцыю. Каля консульства была таксама валікая група расейскіх рамадзянаў, якія зарэагавалі на пікет наступным чынам. Працягвае Зьміцер Піменаў.

(Піменаў: ) “Яны вялі сябе вельмі агрэсіўна, былі незадаволеныя, крычалі ў наш бок. Але кніжкі на расейскай мове пра зьніклых палітыкакў, якія мы прывезьлі, бралі ахвотна”.

Заўтра ў шэрагу Эўрапейскіх сталіцаў, у тым ліку ў Брусэлі, Варшаве і Парыжы, адбудуца акцыі салідарнасьці з удзельнікамі дэманстрацыі ў Меснку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG