Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе Партызанскага раёну Менску судзяць 16 затрыманых уначы


Алег Грузьдзіловіч, Менск У судзе Партызанскага раёну Менску пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Разгляд справаў вядуць судзьдзі Лебедзь, Пыкіна, Трубнікаў і Барысёнак, а таксама намесьнік старшыні суду Аўдзейчык. У сьпісе тых, каго сёньня маюць судзіць у Партызанскім судзе, – 16 чалавек.

На гэты момант асуджаныя 5 чалавек – іх пакаралі арыштам на 10 сутак, абвінаваціўшы па артыкуле 167-1 (“Удзел у несанкцыянаваным мітынгу”).

Некаторыя з затрыманых гавораць, што міліцыя пры затрыманьні зьбівала іх, іншыя кажуць, што зь імі абыходзіліся дастаткова карэктна. Я бачыў некалькіх непаўналетніх (на гэты час іх ужо адпусьцілі), яны хадзілі па судзе са зьбітымі тварамі.

Сярод затрыманых быў Алесь Мазур – яго таксама спачатку вінавацілі па артыкуле 167-1, але цяпер гавораць, што яго справа перададзеная ў іншую інстанцыю – нібыта па больш сур’ёзным артыкуле. Міліцыянты цьвердзяць, што ў Мазура былі знойдзеныя грошы са сьпісам людзей, якім тыя грошы прызначаліся.
XS
SM
MD
LG