Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гавэл Мілінкевічу: "Прашу Вас, трымайцеся"


Радыё Свабода Вацлаў Гавэл зьвярнуўся зь лістом да Аляксандра Мілінкевіча

Шаноўны спадар Мілінкевіч, дарагі сябра,

падтрымліваю Вашае патрабаваньне свабодных выбараў у свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Кожны дэмакрат павінен быць гатовы да паразы на выбарах, але ніхто ня можа зьмірыцца з запалохваньнямі, з маніпуляцыямі ў сродках масавай інфармацыі, з крыміналізацыяй і брутальнымі паліцэйскімі нападамі на мірную маніфэстацыю. Хачу Вас запэўніць, што і надалей буду пільна сачыць за сытуацыяй у Вашай краіне, падтрымліваць вольналюбівых грамадзянаў і зьвяртаць увагу міжнароднае супольнасьці на парушэньне правоў чалавека так, як гэта дасюль і рабіў. Прашу Вас, трымайцеся. Жадаю Вам і Вашым сябрам удачы.

Ваш Вацлаў Гавэл
XS
SM
MD
LG