Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: “Улада сябе ратуе сілавымі захадамі”


Радыё Свабода Як вядомыя ў Беларусі палітыкі ставяцца да гвалтоўнага разгону мірнага пратэсту грамадзянаў на Кастрычніцкай плошчы Менску?

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч заявіў, што спачувае ўдзельнікам акцыі пратэсту.

(Шушкевіч: ) “Гэта ініцыятыва пераважна маладых людзей, падтрыманая Мілінкевічам у выступе, але загадзя не рыхтаваная ні штабам, нікім. Так што гэта актыўныя маладыя людзі. Дзякуй Богу, што такія ёсьць. Але пакуль што іх было ня так многа, каб перамагчы. Я цалкам на іх баку. А ўлада была запалохана. Яна сябе выратавала, як любая дыктатарская ўлада. Яна сябе ратуе сілавымі захадамі. Крыўда вялікая, калі грубай сілай зрываюць дазволены Канстытуцыяй пратэст”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG