Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых развозяць з Акрэсьціна па судах (фота)


Радыё Свабода Каля 200 чалавек родных і сяброў затрыманых на Кастрычніцкай плошчы сёньня ўсю раніцу знаходзяцца каля прымальніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна.

Некаторыя зь іх прыйшлі сюды ў 6 гадзін раніцы. Уначы тут пабываў Аляксандр Мілінкевіч. Людзі прывезьлі харчовыя перадачы і неабходныя для затрыманых лекі, але іх не прымаюць. Не даюць таксама і сьпісы затрыманых. Людзі крычалі “Ганьба”, “Жыве Беларусь”. “Свабоду”! Адзін з прыватных прадпрымальнікаў прывёз скрыню гарбаты і кавы.

Разам з людзьмі знаходзіўся Аляксандр Казулін, які патрабаваў, каб да прысутных выйшаў нехта з адміністрацыі прымальніка-разьмеркавальніка. Якраз у гэты момант выйшаў на волю пасьля 5 сутак арышту Уладзімер Юхо, актывіст КХП-БНФ, які распавёў, што ўсе камэры перапоўненыя, і многіх трымаюць у калідорах. Цягам гэтага часу з Акрэсьціна выехалі 3 перапоўненыя аўтобусы з затрыманымі на Кастрычніцкай плошчы. Відавочна, іх павезьлі ў суды, але людзям так нічога і не сказалі. Прысутныя спрабавалі перагарадзіць дарогу аднаму з аўтобусаў, які вёз затрыманых на суд.

на фота: Акрэсьціна сёньня ўначы. Фотарэпартаж пра ранішнія падзеі на Акрэсьціна глядзіце на нашым сайце пазьней

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG