Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У раённыя суды прыбываюць аўтобусы з затрыманымі


Радыё Свабода У дом правасудзьдзя па вуліцы Сямашка, дзе знаходзяцца суды Ленінскага, Партызанскага і Кастрычніцкага раёнаў, прыехалі 2 аўтобусы.

У двары суду Маскоўскага раёну прывезьлі адзін аўтобус. Яшчэ адзін аўтобус накіраваўся у суд Фрунзенскага раёну. Калі ён выяжджаў з Акрэсьціна, хлопцы на шкле напісалі, што іх вязуць у Фрунзенскі суд. Актывісты апазыцыя пазналі ў гэтым аўтобусе сына Уладзімера Арлова Багдана, Сяржука Мацкойца, і некалькі актывістаў руху “Зубр” з Барысава. Адзін аўтобус выехаў з Акрэсьціна і накіраваўся ў цэнтар гораду, у раён праспэкту Скарыны (Незалежнасьці), у ім былі адны дзяўчаты. Консул украінскай амбасады цягам дня шукае грамадзяніна Украіны Паўла Салыгу, якія на Кастрычніцкай плошчы трымаў украінскі сьцяг. Міліцыя дасюль не дае агульную лічбу затрыманых удзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы.
XS
SM
MD
LG