Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасады Украіны і Літвы накіравалі ноту ў МЗС Беларусі


Радыё Свабода Як паведамілі нашаму карэспандэнту ў амбасадзе Літвы ў Беларусі, амбасада перадала ў міністэрства замежных спраў Беларусі ноту, у якой пераканаўча просіць пацьвердзіць праўдзівасьць інфармацыі пра затрымку грамадзянаў Літвы на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Амбасада просіць таксама ўказаць асабістыя дадзеныя такіх людзей, назваць месца іх знаходжаньня і просіць арганізаваць тэрміновую сустрэчу зь імі.

Інфармацыя пра затрыманьне грамадзянаў Літвы прагучала ў ранішнім выпуску навінаў Беларускага тэлебачаньня.

Ноту аналягічнага зьместу ў МЗС Беларусі накіравала і амабасада Украіны.
XS
SM
MD
LG