Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Богдан Кліх: "Перамога рэжыму – часовая"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Старшыня дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю Богдан Кліх заявіў нашаму радыё, што перамога рэжыму – ліквідацыя намётавага гарадка – гэта перамога часовая.

(Кліх: ) “Мушу з сумам сказаць, што я чакаў, што дыктатар менавіта ў такі спосаб будзе спрабаваць вырашыць гэтую для яго грамадзкую праблему. Але гэта толькі часовая перамога. Тых працэсаў, што пачаліся ў сувязі зь мінулымі выбарамі, ужо ніхто не затрымае. Я веру, што заўтра, 25 сакавіка, у сьвята беларусаў, яны пакажуць сілу свайго пратэсту. За імі маральная праўда, а не фізычная сіла”.
XS
SM
MD
LG