Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыі менчукоў на ліквідацыю намётавага гарадка


Радыё Свабода Як вядома, на Кастрычніцкую плошчу штодня прыходзілі 5-7 тысяч чалавек. Палітолягі, у прыватнасьці, тлумачылі такую адносна невялікую колькасьць прыхільнікаў акцыі супраціву масіраванай прапагандай дзяржаўных СМІ. І ўчора, і сёньня па БТ паказвалі сюжэты, якія настройвалі грамадзкую думку супраць моладзі, якая пратэстуе. Ці паўплывала такая прапаганда на людзей? Паўгадзіны таму наш карэспандэнт цікавіўся рэакцыяй пасажыраў сталічнага мэтро да разгону намётавага лягеру.

(Спадар: ) "Адмарозкі. Калі яны прыкурваюць ад вечнага агню. У мяне сын езьдзіў, казаў".

(Іншы спадар: ) "Перасаджаў бы".

(Спадарыня: ) "Добра зрабілі".

(Іншая спадарыня: ) "У прынцыпе, я думаю, што там не было сэнсу і зьбірацца. Не таму што я супраць, а проста не было сэнсу. Таму ім усё прыйшлося рана ці позна сыйсьці. Іх затрымалі - мне думаецца, іх адпусьцяць, таму што я ня думаю, што гэта выгадна ўладам, таму я думаю, што адпусьцяць. Ну, не сасьпелі яшчэ, мабыць".

(Спадар: ) "Можа і правільна, толькі па-іншаму трэба было. Калі несанкацыянаван, не дазволена - дык чаго лезьці туды, куды ня просяць?"

(Спадарыня: ) "Я думаю, што правільна зрабілі, няма чаго разводзіць непарадак. Там кучу сьмецьця вывезьлі. Гэтыя людзі павінны былі ісьці працаваць і даказваць працай, а не лайдацтвам на плошчы, робячы сьмецьце і бруд".

(Спадар: ) "Вельмі дрэнна, што разагналі, і вельмі мала людзей там было. А з нашым народам нічога ня будзе - дакладней, не з народам, а з электаратам, лукашыстамі".
XS
SM
MD
LG