Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзір апэрацыі Падабед: "Гавару катэгарычна, што нікога ня білі"


Радыё Свабода Апэрацыяй у захопе лягера камандаваў палкоўнік палка спэцназу міліцыі Юры Падабед. Ён абвяргае абвінавачаньні ў тым, што затрыманых зьбівалі ў аўтобусах. Прозьвішча Юрыя Падабеда зьявілася ў сьпісе “неўяздных” за апэрацыю “зачысткі” дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 году.

(Карэспандэнтка: ) "Білі?"

(Падабед: ) "Не. Я гавару катэгарычна, што нікога ня білі. Кожны быў праінструктаваны, я асабіста інструктаваў. Ніякага прымяненьня фізычнага гвалту. Пад ручку нават дапамагалі, садзілі, таму ж там жанчыны і мужчыны сядзелі – ну, гэта несур''ёзна. Наагул, мае камэнтары такія, што гэта грамадзкая прыбіральня ў цэнтры горада. І гэта трэба было спыніць ужо даўно. Палова малалетак. Я не цытую, я гавару свае словы, а па-другое, я Ярмошыну не глядзеў. Мне гэта неяк нават сьмешна".

(Карэспандэнтка: ) "Гэта вы прынялі рашэньне штурмаваць?"

(Падабед: ) "Не. Я проста выконваю загад".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG