Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Усіх упёрлі галовамі ў бэтонны мур, стаім на марозе ўжо больш гадзіны"


Радыё Свабода, Менск Cярод затрыманых знаходзіцца 22-гадовы юнак, у якога яшчэ не адабралі мабільны тэлефон. Хлопец паведаміў Радыё Свабода, што ехаў у апошнім аўтобусе. Разам зь ім было каля 70 чалавек. Цяпер іх паставілі ўздоўж агароджы. Ён зьвязаўся з намі, калі ахоўнікі адышлі ў будынак, і назваў прозьвішчы тых, хто стаіць цяпер разам зь ім.

(Затрыманы: ) "Зараз усіх выставілі за плотам, упёрлі галовамі ў бэтонны мур. Мы на марозе стаім ужо больш гадзіны. Яны прайшлі, перапісалі прозьвішчы, імёны, імя па бацьку, дату нараджэньня, нацыянальнасьць, непаўнагадовых кудысьці адвялі, мы стаім удоўж плота – яны па адной выбіраюць дзяўчат, кудысьці іх адводзяць у будынак. Нічога не гавораць, не сказалі ні слова, толькі ходзяць, жартуюць наконт таго, што вось гарачай гарбаты ніхто не прынясе, як вам, добра на Майдане, здаецца, пакуль нікога ня білі. Але перад гэтым кожнаму, каго закідалі ў аўтобус, зрабілі адзін-два ўдары".
XS
SM
MD
LG