Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іна Кулей: "Яны на Акрэсьціна. Навіны будуць толькі раніцай".


Радыё Свабода Жонка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей прыехала ў спэцпрыёмнік на вуліцы Акрэсьціна, куды, паводле яе інфармацыяў, прывезьлі затрыманых на Кастрычніцкай плошчы – у тым ліку яе 20-гадовага сына Ігара, які стаяў у ачапленьні намётавага лягеру.

(Кулей: ) "Мы зараз на Акрэсьціна. Яны тут. Мы сёньня адчувалі па сёньняшняй тэлевізійнай прапагандзе вячэрняй, што гэта можа быць, таму што рыхтавалася грамадзкая думка, і я прасіла яго, каб ён абавязкова зьвязваўся, калі будуць нейкія моманты, і ён пазваніў у 3 гадзіны 3 хвіліны і сказаў. што іх абкружыла кола спэцназаўцаў, падагналі аўтобусы і пачынаюць выхопліваць з атачэньня, таму што ён стаяў у атачэньні. Мы прасілі, каб яны не аказвалі супраціву і адразу выехалі, але былі розныя зьвесткі: хтосьці гаварыў, што Валадарка, хтосьці Акрэсьціна, мы прыехалі сюды. Навіны будуць толькі раніцай".

(Карэспандэнтка: ) "Але на Акрэсьціна ўсё перапоўненае..."

(Кулей: ) "Мы таксама гэта ведаем. Таму мы паверылі ў Валадарку спачатку".

(Карэспандэнтка: ) "Колькі гадкоў Вашаму сыну?"

(Кулей: ) "Дваццаць".
XS
SM
MD
LG