Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля штурму на волі застаўся толькі адзін жыхар намётавага лягеру


Радыё Свабода Пасьля спэцапэрацыі, на волі застаўся толькі адзін жыхар намётевага лягеру. У часе захопу маніфэстантаў чалавек, які прадставіўся Зьміцерам, апынуўся сярод журналістаў і такім чынам пазьбегнуў затрыманьня У інтэрвію нашаму карэспандэнту ён падзяліўся сваімі ўражаньнямі.

(Зьміцер: ) "Падагналі каля дзясятка вялікіх КАМАЗаў, падобных да лядоўняў на колах. Зь іх выскачылі экіпіраваныя спэцназаўцы. Яны сказалі журналістам выйсьці з палатачнага лягеру за ланцуг міліцыянтаў. Яны ўзялі ў кола лягер і пачалася зачыстка. Людзі па камандзе селі на зямлю. Потым прагучала каманда ад старшага афіцэра групы захопу: Работайте! і пачаўся захоп.

Спачатку некалькіх чалавек схапілі, якія сядзелі і ляжалі, і пацягнулі іх у гэтыя машыны. А потым па мікрафону ўвесь час нейкая жанчына прасіла спэцназаўцаў не ўжываць сілу. Яна сказала, што вы можаце казаць нам, што рабіць. Пасьля гэтага сытуацыя трохі супакоілася. Усе тыя, хто быў у лягеры, прайшлі ў суправаджэньні АМОНу ў гэтыя машыны".

(Карэспандэнт: ) "Мы зараз знаходзімся на тым месцы, дзе зусім нядаўна быў намётавы лягер. Што вы бачыце?"

(Зьміцер: ) "Зараз гэта падобна на сапраўдны сьметнік. Рэшткі ежы, рэшткі посуду, некалькі ацалелых намётаў. Я ўпэўнены, заўтра па БТ пакажуць, што тут былі бутэлькі гарэлкі, шпрыцы і іншы бруд".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG