Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Масква павінна справядліва ацаніць тое, што адбываецца


Вольга Караткевіч, Прага Рэакцыя Аляксандра Мілінкевіча на зьнішчэньне намётавага гарадка і затрыманьне пратэстоўцаў.

(Караткевіч: ) "Аляксандар, як Вы думаеце, як гэта паўплывае на акцыю 25 сакавіка? Бо масавыя арышты і затрыманьні напярэдадні 19 сакавіка і на працягу існаваньня намётавага лягеру, якія былі, паводле некаторых меркаваньняў, акцыямі запалохваньня, выклікалі адваротную рэакцыю – людзі проста сталі далучацца. Як Вы думаеце, як на акцыю 25 сакавіка паўплывае сёньняшні разгон?"

(Мілінкевіч: ) "Я не прарок, ня ведаю, што творыцца сёньня ў душах беларусаў. Безумоўна, пратэст будзе расьці. Паглядзім, як яны выйдуць. Улада робіць усё, каб мінімальная колькасьць людзей была на плошчы. Ва ўнівэрсытэтах папярэджваюць, што хто ня будзе на занятках, таго звольняць. Прымаюцца вельмі суровыя рэпрэсіўныя меры. Людзей на працы папярэджваюць, што праводзяцца сходы. Людзі баяцца 25-га, як яны баяліся 19-га, калі, памятаеце, шэф КДБ папярэджваў, што кожны, хто выйшаў, будзе прыроўнены да тэрарыста. Паглядзім. Я веру ў тое, што людзі выйдуць".

(Караткевіч: ) "У апошнія дні Вы шмат кантактавалі з прадстаўнікамі замежжа. Як Вы думаеце, якая будзе рэакцыя на разгон? Таму што прадстаўнкі Эўразьвязу заклікалі ўлады не вырашаць гэтую сытуацыю сілавым мэтадам".

(Мілінкевіч: ) "Я думаю, што рэакцыя будзе жорсткай і скансалідаванай, і гэта вельмі важна.

Мяне цікавіць таксама пазыцыя Масквы. Масква ўсё больш і больш аддаляецца ад пазыцыі цывілізаванага сьвету. Вядома, што яна ўплывае на стан рэчаў у Беларусі. Я б хацеў, каб Масква таксама ацаніла справядліва тое, што адбываецца. Ня можна падтрымліваць рэжым-банкрут, рэжым, які гвалціць Канстытуцыю".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG