Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін: "У Лукашэнкі здалі нэрвы. Ён дзейнічае цынічна і лжыва"


Радыё Свабода Апэрацыя па ліквідацыі намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы і затрыманьне і пагрузка ўдзельнікаў пратэсту доўжылася ня больш за гадзіну. А чацьвертай раніцы апошні спэцыяльны грузавік спэцназу, у якім знаходзіліся дзясяткі затрыманых, пад''ехаў да варотаў Акрэсьціна. Наш карэспандэнт быў сьведкам, як адтуль выгружалі ўдзельнікаў апазыцыйнай акцыі.

Міліцыянты крычалі на іх, брыдка лаяліся, прымушалі іх хутчэй пакінуць аўтазак.

У адным аўтазаку было прыблізна 50 чалавек. Паколькі тут было шэсьць машын і яшчэ некалькі аўтобусаў, то можна меркаваць, што лік затрыманых ідзе на сотні.

За дзьве гадзіны да разгону журналісты пералічылі людзей у лягеры. Іх было каля 400 чалавек.

На месца затрыманьня адразу прыбыў Аляксандар Казулін з жонкай, а таксама ягоны брат. Сярод затрыманых – два пляменьнікі Аляксандра Казуліна, дзяцей яго брата.

Спадар Казулін убачыў, што спэцапэрацыяй кіраваў намесьнік міністра ўнутраных справаў спадаром Філістовічам. Ён сказаў, што пасьля такога ён ніколі ў жыцьці Філістовічу не падасьць рукі.

Казулін лічыць, што ў беларускіх уладаў, а канкрэтна ў Лукашэнкі, ня вытрымалі нэрвы, і Лукашэнка вырашыў гвалтоўна спыніць акцыю пратэсту да 25 сакавіка, паколькі ён баіцца масавай акцыі пратэсту.

(Казулін: ) "Відавочна, асабіста ў Лукашэнкі здалі нэрвы. Нягледзячы на яго заявы, што ён будзе цярпець гэтую сытуацыю да канца, пакуль яны самі не разыдуцца, бачна, сьцярпець ён ня змог. Ён баіцца 25 сакавіка.

Ён дзейнічае трусьліва, цынічна, ілжыва. Гэтыя падзеі адбыліся ў тры гадзіны ночы, калі самы моцны сон і калі менш за ўсё сьведак. Наагул, тое, што адбывалася на плошчы, ва ўсіх краінах лічыцца нармальным і цывілізаваным. Лукашэнка яшчэ раз прадэманстраваў, што мы жывем не ў цывілізаванай краіне, а ў краіне, якая пад дыктатурай."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG