Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: "Пратэст будзе расьці, ім не задушыць жаданьня свабоды"


Вольга Караткевіч, Прага Рэакцыя Аляксандра Мілінкевіча на зьнішчэньне намётавага гарадка і затрыманьне пратэстоўцаў.

(Караткевіч: ) "Аляксандар, як Вы ацэньваеце тое, што адбылося сёньня ўначы, і якія Вашыя дзеяньні далей?"

(Мілінкевіч: ) "Улада прадэманстравала яшчэ раз свой сапраўдны твар – яна ўмее размаўляць толькі з пазыцыі сілы, яна ня ўмее наладзіць дыялёг з грамадзтвам, і ніколі ня ўмела. Хаця Лукашэнка казаў пра тое. што ёсьць праява дэмакратыі, я не разганяю, хай людзі пратэстуюць, а яшчэ кажуць што недэмакратычная дзяржава... Усё гэта чарговая хлусьня. Гэта была мірная акцыя пратэсту, і ўвесь час людзі, што былі на плошчы, гэта дэманстравалі. Я думаю, што пратэст у грамадзтве будзе толькі расьці, ім не задушыць жаданьня свабоды".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG