(Машкевіч: ) "Я прашу паведаміць польскаму міністэрству замежных справаў, каб яны вельмі хутка прыехалі. Тут пачалі цягнуць людзей, ачапілі. Усе селі на пол, на зямлю, і іх выцягвалі па аднаму – за руку, за нагу, за валасы. А потым зьбівалі ўжо ў машынах..."
Учора ўвечары Марыюш Машкевіч нечакана зьявіўся ў намётавым гарадку на Кастрычніцкай плошчы. Наш карэспандэнт пытаўся ў яго, што яго прывяло ў намётавы гарадок
(Карэспандэнт: ) “Чую, што вы на плошчы?”
(Машкевіч: ) “Так, на ёй!”
(Карэспандэнт: ) “Як дабраліся да нас – ці былі праблемы на мяжы?”
(Машкевіч: ) “Спакойна, нават зьдзівіўся, што так прапусьцілі нармальна”.
(Карэспандэнт: ) “І чым гэта тлумачыце?”
(Машкевіч: ) “Мо, не заўважылі? Я не з дыпляматычным пашпартам быў, а з такім турыстычным...”
(Карэспандэнт: ) “Гэта вас зьдзівіла? Вы ж мабыць ведаеце, якую вялізную хвалю антыпольскай гістэрыі ўзьнялі ў Беларусі?”
(Машкевіч: ) “Так, ведаю, бо я ж прыехаў кіраваць рэвалюцыяй... Жарт, канечне! Насамрэч я проста хачу падтрымаць людзей, прыняць удзел у тым, што параўноўваю зь дзейнасьцю Махатмы Гандзі, зь іншымі рухамі, скіраванымі на змаганьне з дыктатурай. Зь любым гвалтам”.
(Карэспандэнт: ) “Ці сустрэліся, стэлефанаваліся вы са сваімі менскімі ранейшымі знаёмцамі?”
(Машкевіч: ) “Я прыехаў гадзіну таму – і адразу сюды, на плошчу”.
(Карэспандэнт: ) “Якое ўражаньне пакідае Кастрычніцкі пляц, які многія прапануюць цяпер перайменаваць у плошчу імя Кастуся Каліноўскага?
(Машкевіч: ) “Мне вельмі даспадобы такая ідэя. Бо гэтае прозьвішча аднолькава годна гучыць і ў Літве, і ў Польшчы, і ў Беларусі. Ён вялікі асілак, вялікі герой усіх нашых краінаў”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць нешта падобнае ў ягоных нашчадкаў – у гэтых маладых людзей, якіх вы зараз бачыце побач з сабой?”
(Машкевіч: ) “Вельмі моцна яны трымаюцца, як людзі з выдатнай гісторыі Беларусі, што змагаліся за свабоду і за непадлегласьць”.
(Карэспандэнт: ) “Як у Польшчы ставяцца да сёньняшніх беларускіх падзеяў?”
(Машкевіч: ) “Вельмі пільна адсочваюць сытуацыю, падтрымліваюць. Усе палякі жадаюць, каб беларусы хутка дайшлі да свабоды. Каб трымаліся й верылі, што яна хутка будзе”.
(Карэспандэнт: ) “Вялікі вам дзякуй, спадар Марыюш!”
(Машкевіч: ) “Дзякуй...”