Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3:45 "Нас пакуль не расстралялі. Мы не панікуем"


Радыё Свабода Адна з затрыманых на Кастрычніцкай плошчы – журналістка "Нашай Нівы" Тацяна Сьнітко.

Тацяна Сьнітко паведаміла:

Мы не супраціўляліся падчас штурму намётавага лягеру. Спачатку мы селі не зямлю і скандавалі "міліцыя – з народам", а потым замаўчалі. Мы моўчкі проста трымалі адзін аднаго за рукі. Нам не было страшна, бо мы гэтага чакалі.

Цяпер нас вязуць у МАЗ''е аўтазаку кудысьці за межы Менску. Праз маленькае вакенца мы маглі збольшага адсочваць маршрут. Нехта паведаміў, што мы ехалі па Ціміразева, потым па Арлоўскай, цяпер зьвярнулі ў бок. Выглядае, што мы ўжо за горадам.

Некаторых хлопцаў зьбілі. У іх на тварах кроў. Дзяўчын у нашым аўтазаку не зьбівалі.

Нас пакуль не расстралялі. Мы не панікуем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG