Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3:35 Журналістаў пусьцілі за кардон; на месцы зьявіўся Казулін


Радыё Свабода Штурм скончыўся. Усе ўдзельнікі акцыі вывезены на грузавіках-аўтазаках у невядомым кірунку. На месцы застаюцца рэшткі палатак, спальныя мяхі, пакункі, прыватныя рэчы. Супрацоўнікі камунальнай службы апэратыўна прыбіраюць усе гэтыя рэчы – закідваюць у грузавікі. Тэрмасы, балёнікі, кампакт-дыскі, абрыўкі транспарантаў...

На гэтым месцы ўсё яшчэ знаходзяцца спэцслужбы. У лягеры ацалёў адзін намёт. На ім выява "Пагоні" і дзьве іконы Божай маці.

На плошчу толькі што прыехаў Аляксандар Казулін. Яго шчыльным колам абкружылі журналісты.

Амаль усе сьцягі канфіскавалі міліцыянты і ўвезьлі з сабой.

Астатнія рэчы зьбіраюць зараз супрацоўнікі камунальных службаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG