Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3:15 Ідзе штурм лягеру, людзей грузяць у браніраваныя МАЗ''ы


Радыё Свабода Тры з шасьці МАЗаў ужо поўныя людзей. Яны, відаць, хутка ад''едуць. МАЗ''ы таксама абкружаны міліцыянтамі, магчыма, для таго, каб прадухіліць доступ фотажурналістаў.

Людзей ужо супраціўляюцца ня так моцна. Некаторыя самі ідуць у кірунку МАЗ''аў. На плошчы засталіся намёты. Іх пакуль не разбурылі. Але людзей у ім ужо няма. І ўся тэрыторыя ачэплена міліцыянтамі.

МАЗ''ы завялі рухавікі і ўжо ад''яжджаюць.

Замежныя карэспандэнты адзначаюць, што вельмі цяжка рабіць фотаздымкі. Над лягерам было вельмі цёмна, а журналістаў выціснулі за два ланцугі міліцэйсага кардону. З такой адлегласьці вельмі цяжка было фатаграфаваць штурм.
XS
SM
MD
LG